У рамках тэматычнага тыдня "Жывёлы жаркіх і паўночных краін" выхаванцы спецыяльнай рознаўзроставай групы былі актыўна ўцягнуты ў розныя віды дзейнасці, накіраваныя на пашырэнне кругагляду і ўяўленняў дзяцей аб жывёлах жаркіх і паўночных краін. Дзеці вучыліся працаваць з геаграфічнай картай, слухалі мастацкія творы, гулялі ў настольныя дыдактычныя і рухомыя гульні, якія дапамаглі лепш даведацца пра жывёлаў і іх асаблівасці.