Пры маляванні ці аплікацыі мы часта выкарыстоўваем дэкаратыўны ўзор, арнамент. Аднак не кожнае дзіця спраўляецца з гэтай, здавалася б лёгкай, задачай.
Таму мы сістэматычна праводзім дыдактычныя гульні, накіраваныя на пазнанне законаў сіметрыі. Такія гульні развіваюць уяўленне і творчыя здольнасці, падводзяць да разумення таго, што ўзоры ў жыцці патрэбны для прыгажосці. У гульне “Складзі арнамент”, дзеці ўзбагачаюць уяуленні аб беларускім нацыянальным арнаменце.
Выкарыстанне ў працы ўзораў народнага мастацтва дапамагае фарміраваць мастацкі густ, вучыць бачыць і разумець прыгожае ў навакольным свеце і ў мастацтве.