На выхаванне пачуцця патрыятызму, фарміраванне нацыянальнага характару дзіцяці дзейсны ўплыў аказвае мастацкая літаратура. У рамках тыдня “Я мову родную люблю” выхавальнікі чытаюць дзецям шмат твораў аб Радзіме. А у малюнках дзеці разам з бацькамі перадалі сваё захапленне прыгажосцю роднай Беларусі. Усе работы размясцілі на выставе малюнкаў “Мая Беларусь”.