Дзень Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23.02.2024

Свята 23 лютага - добрая нагода для выхавання ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачуцця патрыятызму, гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята сапраўдных мужчын - смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.

У дзіцячым садзе мы знаёмім дзяцей і расказваем, што такое армія, чаму 23 лютага - Дзень Абаронцаў Айчыны, выхоўваем паважлівыя адносіны да ваеннага чалавека, чалавека ў форме, прывіваем любоў да Радзімы.

Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы ў гульнёвай форме праходзілі выпрабаванні ў "розных відах войскаў", расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі. Таты, дзядулі і браты не засталіся ў баку і з запалам паказалі свой спрыт.

А ў падарунак дарагім і родным сваім дзядулям, татам і братам дзеці падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі, якія зрабілі сваімі рукамі. Радасць і станоўчыя эмоцыі перапаўнялі ўсіх!

 

поделиться в: